viasna on patreon

У Цэнтральным судзе Мінску пачаўся разгляд адміністратыўнай справы супраць суполкі крышнаітаў. Вернікі апынуліся перад пагрозай страты будынка, у якім адбываюцца набажэнствы.

2004 2004-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Судзьдзя Аляксей Бычко пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць суполкі крышнаітаў. Інспэктар аддзелу грамадзкай бясьпекі Цэнтральнага раёну Менску капітан Несьцяровіч абвінаваціў крышнаітаў у тым, што яны ў прыватным доме на вуліцы Паўлава ладзяць свае набажэнствы, што нібыта забаронена дзейным заканадаўствам. Міліцыянт спаслаўся на адсутнасьць дазволу з боку райвыканкаму.

Сябры суполкі ў судзе патлумачылі, што чатырнаццаць гадоў зьбіраюцца ў гэтым прыватным доме, гэта юрыдычны адрас суполкі. Дагэтуль ніякіх прэтэнзіяў да іх не было. Яны лічаць, што з гэтай судовай справы можа пачацца працэдура закрыцьця крышнаіцкай суполкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства