Затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч
Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.
Нагадаем, што Міхаіл Пашкевіч быў адным з ініцыятараў правядзеньня Сацыяльнага маршу на Кастрычніцкай плошчы. Учора маладзён заклікаў усіх ахвотных сабрацца 4 лістапада а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы. Нешта падобнае ўжо адбывалася перад Эўрапейскім маршам. Тады на суткі таксама пасадзілі аднаго з заяўнікаў акцыі — Яўгена Афнагеля.
Таксама стала вядома, што на станцыі мэтро «Трактарны завод» раніцай былі затрыманыя Сяржук Клюеў і Мікола Сергеенка. Яны раздавалі інфармацыйныя матэрыялы да Сацыяльнага маршу. Усіх чатырох затрыманых абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 23.34 АК «Парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый».