30 кастрычніка прадстаўнікі Рух “За свабоду” ўганаравалі пераможцаў конкурсу "Свабода - гэта..."
Конкурс ладзіўся цягам лета. Рух зьвярнуўся да людзей з просьбай даслаць свае азначэньні паняцьця “свабода”, найлепшыя зь якіх былі надрукаваныя на футболках у якасьці слогану. У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пераможным стаўся слоган “Свабода -- гэта жыцьцё бяз страху”.
Назва конкурсу “Свабода гэта ...” перафраз назову эсэ пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта...”, створанага ў 1990-м годзе. У сваім выступе Ўладзімер Арлоў згадаў каталіцкага сьвятара Казімера Смульку, у якога заўсёды працаваў радыёпрымач, наладаваны на беларускую службу “Радыё Свабода”. Сьвятар вельмі баяўся прапусьціць навіну пра тое, што Беларусь сталася вольнай.
Ад сябе Ўладзімер Арлоў падараваў пераможцу сваю новую кнігу “Імёны Свабоды”. Аўтар слогану “Свабода – гэта жыцьцё бяз страху” Віталь Вінаградаў.
Пераможцу, а таксама прысутных пяць удзельнікаў конкурсу, чые азначэньні Свабоды падаліся журы самымі ўдалымі, ад імя арганізатараў вітаў намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка.