У Гародні зноў “дзікае паляванне”?
https://spring96.org/be/news/18946
2007
2007-10-26T16:46:00+0300
2007-10-26T16:46:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Напярэдадні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які павінен традыцыйна адбыцца ў горадзе Сьвіслачы Гарадзенскай вобласці 26 кастрычніка, у кватэры гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў завіталі няпрошаныя “госці”.
Увечары на хатнія кватэры Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Вадзіма Саранчукова прыходзілі міліцыянты і прыносілі абсурдныя позвы з’явіцца ў РАУСы раніцай 26-га. Нікога з пералічаных асобаў у той момант не было дома. Відавочна адно – гарадзенскія ўлады працягваюць пераследаваць грамадскіх актывістаў з-за іх поглядаў.
Не выключана, што такім чынам сілавыя структуры будуць імкнуцца сарваць правядзеньне Дня памяці паўстанцаў у Сьвіслачы, якім традыцыйна на Гарадзеншчыне пачынаецца адзначэньне Дзядоў.