У Магілёве былі моцна збітыя актывісты мясцовай суполкі “Моладзі БНФ”.
https://spring96.org/be/news/18917
2007
2007-10-29T17:50:45+0200
2007-10-29T17:50:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прыблізна а палове на першую гадзіну намеснік старшыні магілёўскай арганізацыі Аляксандар Анісімаў і яго паплечнік Кастусь Яўсееў праз тэлефон прызначылі сустрэчу сваім сябрам ды выправіліся ў прызначанае месца. Але на выхадзе з пад’езду хлопцаў без аніякіх прычынаў пачалі збіваць невядомыя. Нападнікаў было каля 7 чалавек, прыблізна 25-гадовага ўзросту. Адзінае, што запомнілі юнакі, – гэта іх аднолькава стрыжаныя патыліцы.
Цікава, што хуліганы стараліся не біць хлопцаў па твары, а больш цэлілі па нырках. У хлопцаў не адабралі ні мабільных тэлефонаў, ні грошай. Затое на развітанне адзін з нападнікаў “пад страхам смерці” забараніў хлопцам звяртацца ў міліцыю. У дадзены момант юнакі раяцца з праваабаронцамі наконт таго, што рабіць далей.