viasna on patreon

У Брэсце суд не задаволіў касацыйнай скаргі сябра БАЖ

2007 2007-10-26T17:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Брэсцкі абласны суд 25 кастрычніка адхіліў касацыйную скаргу сябра БАЖ, пазаштатнага карэспандэнта газеты “Брестский курьер” Настассі Мялешкі. Нагадаем, 26 верасня суддзя Маскоўскага раёна Брэста Вольга Смірнова вынесла папярэджанне за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе журналістцы, якая па заданні рэдакцыі прысутнічала 19 жніўня на прэзентацыі кнігі П. Севярынца “Лісты з лесу”.

Абласная судовая інстанцыя пакінула рашэнне раённага суда ў дачыненні да Настассі Мялешкі без зменаў.

Раней Брэсцкі абласны суд таксама не задаволіў касацыйных скаргаў на судовыя пакаранні за ўдзел у згаданай прэзентацыі яшчэ двух сябраў БАЖ – Яўгена Бяласіна (яго аштрафавалі на 62 тысячы рублёў) і Любові Праневіч, якой было вынесена папярэджанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства