viasna on patreon

Студэнт Зьміцер Падрэза з Мядзеля выклікалі на допыт у КДБ

2007 2007-10-24T14:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі камітэту бяспекі распытвалі Зміцера пра Рух “За Свабоду”, ці знаёмы ён з Аляксандрам Мілінкевічам, пра людзей з яго тэлефоннай кніжкі ў мабільніку.

Нагадаем, актывіста Руху “За Свабоду”, студэнта 3-га курса Беларускага тэхналагічнага універстэта Зміцера Падрэза затрымалі напярэдадні Еўрапейскага марша ў Мядзелі. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Еўрапейскі марш” і загадалі з’явіцца ў КДБ. Дэкан факультэта, на якім вучыцца Зміцер, хацеў выключыць яго з універсітэта з-за парушэння ўнутраных правілаў. Аднак рэктар БДТУ не пагадзіўся з меркаваннем кіраўніцтва факультэта наконт выключэння юнака з універсітэта. Зараз Зміцер Падрэз працягвае навучанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства