У менскім прытулку для валацужных жывёл няма месца ні людзям, ні сабакам
У рэдакцыю газеты прыйшоў лiст ад грамадскай арганiзацыi абароны жывёл «Ратаванне» з просьбай «выратаваць прытулак для жывёл па вулiцы Гурскага ў Мiнску». Праблема ў тым, што гэтую арганiзацыю просяць «вызвалiць памяшканнi».
Там, на Гурскага, па адным адрасе iснуюць дзве арганiзацыi: Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Фаўна горада» i грамадская арганiзацыя «Ратаванне». У 2004 годзе «Ратаванне» арганiзавала прытулак для бяздомных жывёл у «Фаўне» (тады гэта быў Пункт прыёму i часовага ўтрымання жывёл). За дапамогу жывёлам з iх не бралi плату за так званую «арэнду» памяшканняў.
Няма сумненняў, што «Ратаванне» — добрая i патрэбная арганiзацыя. За свой кошт яна толькi за апошнiя тры гады прастэрылiзавала каля 1000 жывёл, якiх утрымлiваюць пенсiянеры i малазабяспечаныя грамадзяне. Каля 500 сабак i катоў, дзякуючы гэтай арганiзацыi, знайшлi сабе новых гаспадароў. Сёння ў прытулку жывуць каля трох дзесяткаў сабак i больш за два тузiна кошак. Гэтыя жывёлы таксама прастэрылiзаваныя, пралечаныя i вакцынаваныя. Прыкладна палова з iх — забраныя з «Фаўны», астатнiя — частка бяздомныя, якiм патрэбна шукаць гаспадароў, а частка з аўтастаянак i дач: iх пасля стэрылiзацыi i выходжвання вяртаюць на «грамадскую» службу. Сама арганiзацыя iснуе за кошт ахвяраванняў ад насельнiцтва. У 1999 годзе арганiзацыя стала членам Сусветнага таварыства абароны жывёл (WSPA) i членам Асацыяцыi каралеўскага таварыства па прадухiленнi жорсткага абыходжання з жывёламi (RSPCA, Вялiкабрытанiя).
Прадпрыемства «Фаўна горада» — нешта накшталт антаганiста «Ратаванню». Ёсць прастамоўная трапная назва ў першай — «жывадзёрка». Да нядаўняга часу прастамоўная назва амаль цалкам адпавядала дзейнасцi прадпрыемства. Жывёл адлоўлiвалi на вулiцах без перабору: i беспрытульных, i хатнiх. Зарплата ў «лаўцоў» была здзельная, гэта значыць, што на жывёл тыя глядзелi больш як на грошы, а не як на жывых iстотаў. Потым сабак i кошак прывозiлi ў Пункт прыёму, дзе ўтрымлiвалi пяць дзён. Калi за гэты тэрмiн па меншага брата нiхто не звяртаўся, яго вялi ў пакой эўтаназii. Да прыкладу, за апошнiя тры месяцы «лаўцы» ў «Фаўну» прывезлi 563 сабакi i 827 катоў. Яшчэ 226 сабак i 117 катоў прынеслi самi гаспадары.
Як здараецца, што людзi сваiх гадаванцаў прыносяць у такое страшнае месца? Прычын шмат. Напрыклад, незапланаванае патомства. Гаспадар, каб не забiваць шчанят альбо кацянят самому, прывозiць iх у Пункт часовага ўтрымання жывёл. Былi i iншыя выпадкi. Прынёс школьнiк дамоў кацяня. Бацькi, каб малое больш так не рабiла, прымушаюць яго завезцi кацяня на Гурскага. Бацькоў не хвалюе, што iх дзiця вымушана будзе падпiсаць згоду на забойства маленькага сябра…
Вось так i жывуць дзве арганiзацыi разам, у адным будынку: адна забiвае, другая ратуе. I, напэўна, у такiм яднаннi супрацьлегласцяў была нейкая жахлiвая праўда нашага жорсткага жыцця. Калi быць дакладным — жыцця, якое мы, людзi, зрабiлi жорсткiм. I па сваiм маладушшы самi ад сябе гэта схавалi.
Да некаторага часу дзве арганiзацыi, нягледзячы на супрацьлегласць сваiх мэтаў i дзеянняў, быццам бы мiрна суiснавалi. Але ў "Звязду" прыйшоў лiст ад «Ратавання» з маленнем аб дапамозе: iснаванне прыстанiшча для безабаронных жывёл пад пытаннем. Кiраўнiцтва КУП «Фаўна горада» больш не жадае, каб прытулак «Ратавання» знаходзiўся ў iх будынку.
Чаму так сталася, што дзве зааахоўныя арганiзацыi, якiя хварэюць за адну i тую ж праблему, сёння ваююць памiж сабой, можна пачытаць на старонцы: http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=3616