За палітыку ў «псіхушку»?
Гомельскага моладзевага актывіста Андрэя Цянуту адпраўляюць на псыхіятрычную экспэртызу. Пра гэта юнаку, які праходзіць па крымінальнай справе «Маладога фронту», паведаміў ягоны адвакат Сяргей Красноў.
22 кастрычніка грамадскі актывіст атрымаў трэцюю па ліку позву ў КДБ. Для высвятлення абставінаў справы ў КДБ звярнуўся адвакат Сяргей Красноў. Паводле словаў Андрэя Цянюты, адвакат паведаміў яму пра імавернасць адпраўкі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу. Таксама Сяргей Красноў дадаў, што бліжэйшым часам маладзёна могуць абавязаць падпісаць адмысловае накіраванне на медычны дагляд у псіхіятрычную лякарню ў Бярозках, што пад Гомелем – паведамляе “?адыё ?ацыя”.
Сам актывіст мяркуе, што супрацоўнікі КДБ хочуць ужыць у дачыненні да яго псыхалагічны ціск напярэдадні верагоднага судовага паседжання па справе гомельскай філіі «Маладога фронту».