Справу “Вясны” ў Вярхоўным судзе патрабуюць разглядаць па-беларуску
https://spring96.org/be/news/18823
2007
2007-10-23T12:37:16+0300
2007-10-23T12:37:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць Грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.
На судовым працэсе праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па-беларуску. У выніку для перакладу дакумэнтаў суд прызначыў тэрмін да 25 кастрычніка. У гэты дзень судовы разгляд скаргі будзе працягнуты.
Праваабаронцы падалі ў Мін'юст дакумэнты на рэгістрацыю Праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" 23 ліпеня. 24 жніўня ім адмовілі ў рэгістрацыі.