viasna on patreon

Гомельскія дэмакраты ўсталююць памятны камень “Пакутнікам тваім, Беларусь"

2007 2007-10-22T10:26:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскія аб’яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер усталяваць памятны камень на месцы выяўленага пахавання расстраляных НКВДыстамі людзей.

 
Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі ў лесе каля Гомеля пахаванне расстраляных людзей – агулам адкапалі парэшткі 70 чалавек.

Афіцыйна было заяўлена, што гэта найхутчэй ахвяры фашыстаў. Аднак мясцовыя грамадскія актывісты адшукалі мясцовых жыхароў, якія сведчылі, што стралялі людзей НКВДысты.

Як распавёў “Еўрарадыё” актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі, на камяні побач з чатырохканцовым крыжом будуць надпісы “Пакутнікам тваім, Беларусь” і “Незабывайце гісторыю, каб не паўтаралася”.

Яго гомельскія дэмакраты мяркуюць усталяваць на Дзяды побач з праваслаўным крыжам, нядаўна ўсталяваным з удзелам мясцовых уладаў і Б?СМ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства