Грамадзкасьць адстаяла Алену Макарэвіч
Пад ціскам грамадскасці кіраўніцтва 199-й сталічнай школы адмовілася ад свайго ранейшага намеру выключыць вучаніцу 11 класа Алену Макарэвіч, актывістку "Маладога фронту".
Сёння зранку кіраўніцтва школы азнаёміла вучаніцу з загадам дырэктара аб адлічэнні. Падставай для выключэння маладафронтаўкі стаў яе ўдзел у Еўрапейскім маршы 14 кастрычніка.
А 14-й гадзіне ў кабінеце дырэктара школы адбылося сумоўе, на якім прысутнічалі бацькі Алены, супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Адразу пасля нарады дырэктар школы Васіль Грыб паведаміў "?ацыі", што цяпер намеру выключаць дзяўчыну з навучальнай установы не мае.
А вось што распавяла "?ацыі" сама Алена Макарэвіч: 'Цэлы дзень завуч цягала мяне па розных кабінетах, папрасіла маю класную кіраўніцу напісаць на мяне характарыстыку, якую сама ж потым і парвала. Але, дзякуй Богу, усё скончылася добра'.
Алена кажа, што пазбегчы выключэння ёй удалося толькі дзякуючы грамадскаму розгаласу справы.