viasna on patreon

Праграма адзначэньня Дзядоў і Дня Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

2007 2007-10-22T10:03:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 кастрычніка, панядзелак - Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій!


Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў падвалах менскай турмы былі замучаныя і расстраляныя відныя дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату. Усяго - каля 100 чалавек. А за гады бальшавіцкага ліхалецьця было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны лепшых нашых суайчыньнікаў. 

Аргкамітэт Дня Памяці супольна з Партыя БНФ запрашае ўзяць удзел у наступных мерапрыемствах:
26 кастрычніка, 18:00 - адкрыцьцё выставы "Памяць грукоча ў сэрца" ў сядзібе Партыі БНФ
27 кастычніка, 11:00 - талака ў Курапатах
27 кастрычніка - ушанаваньне мясьцінаў, дзе жылі родныя Кастуся Каліноўскага, у Сьвіслачы
28 кастрычніка, 10:30 - шэсьце ад гадзіньнікавага заводу да Курапатаў
29 кастрычніка, 13:30 - аб'едз месцаў, дзе былі расстраляныя і закатаваныя выбітныя беларусы, па маршруце Курапаты - парк Чалюскінцаў - Трасьцянец - Лошыца - Кальварыйскія могілкі - Курапаты 
29 кастрычніка, 16:30 - мітынг-рэквіем у Курапатах

Ушануем памяць незьлічоных пакутнікаў нашых хвілінай маўчаньня, сваім болем, добрым словам, мілітвай.

Аргкамітэт Дня Памяці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства