Павал Юхневіч арыштаваны на 15 сутак
Дэмакратычны актывіст Павал Юхневіч прысуджаны сёння судом Савецкага раёна Менска да 15 сутак арышту. Актывіст толькі ўчора выйшаў з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна, дзе правёў 7 сутак арышту за арганізацыю Еўрапейскага Марша, як яго зноў асудзілі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Прысуд актывісту вынесла суддзя Людміла Савасцьян.
Павел Юхневіч павінен быў учора выйсці на свабоду з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Аднак у спецпрыёмнік за ім прыехала міліцэйская машына і апазіцыянера адвезлі ў Савецкі ?УУС Менска. Там у дачыненні яго яшчэ 22 жніўня быў складзены пратакол нібыта за «нецэнзурную лаянку». Насамрэч Юхневіча затрымалі ў той дзень разам з 50-ю гледачамі і акцёрамі «Свабоднага тэатра» падчас пастаноўкі п'есы арда Бонда «11 кашуль». Гледачоў і акцёраў вызвалілі, але ў дачыненні моладзевага лідэра міліцыянты ўсё-ткі склалі пратакол па сфальсіфікаваным абвінавачанні.
Учора ў аддзяленні Юхневічу ўручылі позву з'явіцца ў суд 19 кастрычніка, у 11.00. Па законе, актывіста павінны былі вызваліць. Каб гэтага не рабіць – на хлопца склалі яшчэ адзін пратакол. І таксама нібыта за нецэнзурную лаянку.
Сведчанні амапаўцаў – верх цынізму. Яны заявілі, што Юхневіч нецэнзурна лаяўся, калі ішоў 18 кастрычніка па вуліцы Кульман. Але апазіцыянера ні на секунду не выпускалі на свабоду – ён увесь час знаходзіўся то ў спецпрыёмніку, то ў міліцэйскай машыне, то ў ?УУС!
Вось прозвішчы людзей, якія сёння хлусілі ў судзе: супрацоўнікі АМАПа Халамоў і Лемантовіч, участковы Савецкага ?УУС, капітан міліцыі Галанаў, супрацоўнік Савецкага ?УУС Кіслоў.