Суд пакараў штрафам сябра Моладзі БНФ Алеся Мыцько
https://spring96.org/be/news/18765
2007
2007-10-16T14:55:00+0300
2007-10-16T14:55:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
15 кастрычніка адбыўся суд над сябрам моладзі БНФ Алесем Мыцько. Алеся абвінавачвалі паводле артыкулу 17.1 КаАП (нецэнзурная лаянка). Гэта працяг так званай "Косаўскай справы". Адміністратыўная справа разглядалася ў Першамайскім судзе гораду Менска - вынікам стаў штраф у памеры дзьвюх базавых велічыняў.
Нагадаем, што з-за паездкі ў Косава было асуджана ўжо больш за дзесяць актывістаў Моладзі БНФ. Намесьнік старшыні ?ады Моладзі БНФ Іля Богдан атрымаў 5 сутак арышту, аднак судзьдзя адпусьціла яго, даўшы тэрмін на абскарджаньне прысуду.