viasna on patreon

Берасьце: праваабаронца паспрабаваў судзіцца зь міліцыяй

2007 2007-10-16T15:46:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця адхіліў пазоў юрыста ?амана Кісьляка да Маскоўскага раённага аддзелу міліцыі Берасьця.

Спадар Кісьляк вінаваціў міліцыянтаў у парушэньні сваіх грамадзянскіх правоў 19 жніўня падчас гвалтоўнага спыненьня прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Прэзэнтацыю міліцыя спачатку кваліфікавала як “сходку злодзеяў”, а потым яе пратакольна аформілі як несанкцыянаваны сход.

Прынамсі, юрыст Кісьляк указаў на тое, што парушанае яго права як грамадзяніна на мірныя сходы (артыкул 5а “Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека”). Яго ўтрымлівалі без складаньня пратаколу амаль восем гадзінаў — закон жа адводзіць на фармуляваньне абвінавачаньня толькі тры гадзіны, потым грамадзяніна альбо трэба адпусьціць, альбо затрымаць да суду.

Судзьдзя Ірына Клышпач правяла два паседжаньні. 11 кастрычніка было папярэдняе слуханьне справы, сёньня ўдакладнілі дэталі й прынялі рашэньне: ?аману Кісьляку ў пазове адмовіць.

Спадар Кісьляк кажа: “Натуральна, лічу, што прынялі няпраўнае рашэньне. Сёньня буду знаёміцца з пратаколам, каб абскардзіць”.

Нагадаю, што 13 кастрычніка міліцыянты таго самага Маскоўскага раённага аддзелу Берасьця арыштавалі ?амана Кісьляка напярэдадні “апейскага маршу” — нібыта за брыдкаслоўе.

Учора праваабаронцу Кісьляка прывезьлі ў суд, дзе судзьдзя ?услана Сянько пастанавіла адпусьціць яго да судовага разгляду. Таксама яна перадала справу судзьдзі Клышпач, якая сёньня адхіліла пазоў ?амана Кісьляка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства