viasna on patreon

"Народная воля" абскарджвае рашэнне па зыску А. Праляскоўскага

2007 2007-10-15T15:08:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Газета “Народная воля” і журналістка Марына Коктыш падалі касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне суда Ленінскага раёна па зыску Алега Праляскоўскага да рэдакцыі выдання і яго супрацоўніцы. Зыскоўцы патрабуюць адмяніць вынесенае рашэнне і адмовіць у зыску цалкам – як у частцы грашовай кампенсацыі, так і ў апублікаванні абвяржэння.

Нагадаем, што 1 кастрычніка суддзя Жулкоўская, разгледзеўшы зыск кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта ?Б А. Праляскоўскага аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнага ўрону, пастанавіла спагнаць на яго карысць 25 мільёнаў рублёў з “Народнай волі” і 2 мільёны – з журналісткі выдання Марыны Коктыш.

Нагодай для зыску стаў артыкул “Владимир Холод по-прежнему находится в С?ЗО”, які быў апублікаваны ў “Народнай волі” №№121-122 2 жніўня г.г. Публікацыя была змешчана ў раздзеле “Гучныя справы” і прысвечана затрыманню за хабарніцтва аднаго з высокіх чыноў прэзідэнцкай адміністрацыі. Прэтэнзіі А. Праляскоўскага выклікаў фрагмент, у якім ішла гаворка пра чуткі ва ўладных кулуарах - пра тое, што Уладзімір Холад нібыта браў грошы не для сябе, а таксама пра “асаблівыя дачынені” Холада з яго непасрэдным начальнікам А. Праляскоўскім. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства