Бабруйскую актывістку Таісію Кабанчук дапыталі ў мясцовай управе КДБ
https://spring96.org/be/news/18723
2007
2007-09-21T14:19:00+0300
2007-09-21T14:19:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
20 верасьня актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісія Кабанчук была выкліканая ў мясцовую ўправу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў якасьці сьведкі, але сьледчы Аляксандар Харашкевіч удакладніў, што з ёй правядуць толькі тлумачальную гутарку.
Допыт доўжыўся паўтары гадзіны. Сьледчага цікавіла арганізацыя апазыцыі і дзейнасьць “Маладога фронту” ў Бабруйску. Таісія Кабанчук запыталася ў сьледчага, чаму яе выклікалі ў КДБ, і сьледчы Харашкевіч адказаў, што прычына — яе лідэрства ў бабруйскай “Грамадзе”.
Акрамя таго, у актывісткі спрабавалі ўзяць расьпіску аб тым, што яна ня будзе ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі — “апейскім маршы” ды сацыяльных пікетах.