viasna on patreon

Ва ўрочышчы Курапаты сябры КХП БНФ правялі традыцыйную талаку напярэдадні “Дзядоў”.

2007 2007-10-13T17:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Малітва пратэстанцкіх сьвятароў праведзена з нагоды дня памяці 28 кастрычніка. У гэты дзень у эвангельскіх цэрквах Беларусі адбудзецца малітва "аб дараваньні народу за грахі камунізму". А сёньня сьвятары вырашылі наведаць сымбалічнае месца для Беларусі.

Адзін з удзельнікаў малітвы пастар царквы "Ян Прадвесьнік" Антоні Бокун сказаў: “Мы верым, пакуль у Беларусі не адбудзецца пакаяньне за грахі камунізму, датуль Беларусі будзе зачынены шлях да Божага блаславеньня. Бо Біблія кажа, што нявінная кроў кліча да Госпада. Толькі пакаяньне вызваляе, адкрывае шлях да Божых блаславеньняў. У Беларусі, на жаль, пакаяньня не было, пакаяньня, як народа, за ўсе тыя беззаконьні, якія рабіліся на нашай зямлі. Наогул, гэта самая крыважэрная ідэалёгія, якую ведае чалавецтва. Але ў нас яна дагэтуль не асуджаная. Мы ходзім па вуліцах, якія носяць імёны камуністычных дзеячаў і гэта звыклая частка пэйзажу. Таму мы, як Божыя служыцелі, адчуваем адказнасьць за тое, каб пачаць гаварыць пра гэта, бо пакуль гэта не адбудзецца цяжка казаць пра іншыя пазытыўныя зьмены ў краіне”.

Сябры КХП БНФ правялі сёньня ва ўрочышчы Курапаты традыцыйную талаку напярэдадні “Дзядоў”. Намесьнік старшыні КХП Юрась Беленькі сказаў: “У зьвязку з такімі кліматычнымі ўмовамі праца была такая: людзі зьбіралі бярвеньні кінутыя ў свой час работнікамі лясгасу, гальлё зьбіралі і палілі”.

Паводле спадара Беленькага, Крыж “Пакутнікам Беларусі”, які нядаўна быў зламаны вандаламі цяпер знаходзіцца на рэстаўрацыі: “Крыж мы забралі і створаны грамадзкі камітэт па рэстаўрацыі нашай гістарычнай рэліквіі. Сёньня я размаўляў зь некаторымі спэцыялістамі, яны кажуць, што ўсё нармальна, працэс ідзе. Да Дзядоў, я мяркую, усё будзе зроблена. Крыж будзе вернуты на месца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства