viasna on patreon

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае, што суды над ўдзельнікамі акцыі 19-20 кастрычніка былі адметныя -- вызначаліся асаблівай жорсткасьцю.

2004 2004-10-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч з 1998 году прымае ўдзел у абароне затрыманых падчас акцый пратэсту, выступае ў судах у якасьці прадстаўніка затрыманых удзельнікаў.

Валянцін Стэфановіч адзначае, што рашэньні суда Ленінскага раёну былі адметныя -- вызначаліся асаблівай жорсткасьцю.

“На працягу апошніх двух гадоў суддзі не прымаюць апраўдальных рашэньняў, не спыняюць вытворчасьці справы. Яны прызнаюць усіх вінаватымі і не рэагуюць ні на якія аргументы. – Гаворыць Валянцін Стэфановіч. -- 20 кастрычніка ў Ленінскім судзе людзей прызнавалі вінаватымі нават тады, калі яны адмаўлялі свой удзел у акцыі і казалі, што апынуліся на месцы правядзеньня акцыі выпадкова і быў памылкова затрыманы. Адметнасьцю апошніх судоў стала тое, што суддзі не выклікалі сьведак, выносілі рашэньні на падставе пісьмовых сьведчаньняў, якія былі ў справе – пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, рапарт супрацоўнікаў міліцыі -- і ўсё на гэтым. Хаця суддзя павінен прымаць меры для ўсебаковага разгляду справы і для ўстанаўленьня ісьціны па справах. Таму суддзі павінны былі выклікаць сьведкаў. У тым ліку і асобаў, які скаладалі пратакол. 20 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну гэтага не было. Мяне ўразіла тая жорсткасьць, з якой суддзі выносілі рашэньне пра арышты,
асабліва людзям, якія прыцягваліся па першай часцы Арт167 КаАП – гэта значыць, што да гэтага яны ніколі не прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасьці. Тое самае тычыцца людзей, якія сваю віну не прызналі і сьцвярджалі, што былі затрыманыя выпадкова. Я прасіў суддзяў улічыць гэты факт і абмежавацца папярэджаньнямі, але яны ўсё адно выносілі арышты ад 3 да 10 сутак. Прычым самае цікавае, што 10 сутак выносілі тым, хто не прызнаваў сваю віну. Адзін чалавек заявіў хадайніцтва аб адвакаце. Прыйшла дзяжурны адвакат, у выніку чалавек атрымаў арышт 10 сутак. Атрымліваецца, што права на абарону на сам рэч можа прывесьці да большага пакараньня. Пасадзілі пяць дзяўчат. Мяне зьдзўляюць суддзі, якія самі жанчыны, яны павінны разумець, як складана дзяўчатам знаходзііца ў антысанітарных умовах. У іх была магчымасьць прыняць іншае рашэньне, але відаць па ўсім, што ў іх была ўстаноўка на жорсткае пакараньен ўдзельнікаў акцыі. Суддзя Драбышэўская мяне наогул уразіла. Спачатку яна не дапусьціла мяне ў працэс па абсалютна незразумелым для мяне прычынам. А судзіла яна хлопца, які стаіць на ўліку псіхіятрычным дыспансеры. Яго вельмі доўга шукалі бацькі. У сьпецпрыёмніку адказавалі, што яго там няма, у міліцыі таксама. Давялося тэлефанаваць у бюро няшчасных выпадкаў. Бацькі вельмі хваляваліся. Урэшце яго прывезьлі ў суд. Аказалася, што ён быў у спецпрыёмніку разам з усімі астатнімі. Гэта таксама вельмі цікава момант, што ў сьпецпрыёмніку і ў міліцыі не даюць інфармацыю, калі ім тэлефануюць.Інфармацыю не даюць нават родным. Хлопец адназначна хворы. На судзе было бачна, што ён знаходзіўся пад вельмі моцным уплывам стрэсу, зьвязным з затрыманьнем і ноччу, праведзенай у сьпецпрыёмніку. Суддзя ўсё гэта бачыла, але не дапусьціла мяне да працэсу, каб я мог бараніць гэтага чалавека. Не дапусьціла да працэсу і ягоную маці. Потым яна стала тлумачыць яму, што гэты артыкул адміністратыўнага кодэксу прадугледжвае толькі штраф да 50 базавых велічынь (прыблізна 450 $) і арышт. Я проста ўжо не вытрымаў і сказаў: “Не падманвайце людзей. Па гэтым артыкуле ёсьць такая санкцыя, як папярэджаньне”. Нягледзячы на тое, што хлопец хворы, і бацькі казалі, што яму ўвесь час трэба прымаць нейкія таблеткі, суддзя Драбышэўская вынесла рашэньне пра 3 сутак арышту. Такім чынам, я лічу, што суддзя Драбышэўская ўзяла на сябе адказнасьць за яго далейшы стан здароўя. Калі нешта з ім здарыййа, яна будзе несьці адказнасьць. Але не толькі жорсткасьць уразіла мяне. Усё гэта ўжо не першы год. Мяне ўзразілі суддзі, якія лічаць сябе юрыстамі і дэманструюць паказное “правасуддзе”, у той час, калі Канстытуцыя двойчы перапісаная, растаптаная і выкінутая. А суддзі сядзяць і дэманструюць правасуддзе пры гэтай сітуацыі, выдатна разумеючы, што адбываецца ў краіне. Вот гэта мяне сапразды ўразіла, бо нашы суды як былі “ленінскія”, так па сваёй сутнасьці “ленінскімі і засталіся”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства