На беларуска-літоўскім памежным пераходзе затрыманы сябра АГП
https://spring96.org/be/news/18695
2007
2007-10-14T09:31:09+0300
2007-10-14T09:31:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Уладзімер Ларын вяртаўся ўчора разам з сваімі калегамі зь Вільні, дзе яны бралі ўдзел у семінары па правах чалавека. На памежным пераходзе ў Прывалках мытнікі з усяго маршрутнага аўтобуса праверылі толькі ўдзельнікаў семінару й аднаго студэнта, які вучыцца ў Вільні. Іх дагляд працягваўся каля гадзіны.
Уладзімера Ларына, паводле слоў відавочцаў, затрымалі пасьля таго, як мытнікі знайшлі ў яго кнігу “Случайный президент”. Усе астатнія былі адпушчаны.