АМАПаўцы ўжывалі катаваньні ў адносінах да дэманстрантаў, затрыманых 19-20 кастрычніка.
Паводле сьведчаньняў затрыманага 19 кастрычніка ўдзельніка акцыі Яраслава Навуменкі, у аўтобусах дэманстрантаў “кідалі на падолгу і білі”. Пра гэта Я. Навуменка заявіў на судзе, але суддзя Ленінскага суда Церашкова не зьвярнула на факт катаваньня ніякай увагі і вынесла рашэньне пра 3 сутак арышту. Другі затрыманы, студэнт аднаго з мінскіх ВНУ, заявіў на судзе, што іх кінулі ў аўтобусе на падлогу і “добра пахадзілі нагамі”. Але і гэты факт не зацікавіў суддзяў. Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які выступаў у судзе ў якасьці прадстаўніка затрыманых, адзначыў, што суды вызначаліся тым, што суддзі адмаўляліся выклікаць сьведкаў.
“Мы будзе устанаўліваць факты катаваньня. – Гаворыць Валянцін Стэфановіч. - Мы будзем дапамагаць людзям пісаць скаргі у пракуратуру. Будзем патрабаваць праверкі фактаў катаваньня, устанаўленьня асобаў, які займаліся катаваньнямі. А пасьля патрабаваць узбуджньня крымінальных справаў супраць іх. Акрамя таго, імёны гэтых асобаў будуць абнародаваныя, а факты будуць перададезны ў Камітэт ААН “Супраць катаваньняў”