Суд адмовіў у рэгістрацыі маладым сацыял-дэмакратам
12 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў скаргу Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
Суд вырашыў, што міністэрства юстыцыі абгрунтавана адмовіла ў рэгістрацыі новастворанай маладзёвай арганізацыі, спаслаўшыся на наяўнасьць недахопаў у статуце аб’яднаньня. У прыватнасьці, суд пацьвердзіў меркаваньне міністэрства, што заяўленая аб’яднаньнем мэта садзейнічаньня вылучэньню сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя органы ўлады супярэчыць заканадаўству.
Гэта была ўжо не першая спроба маладзёвага сацыял-дэмакратычнага аб’яднаньня здабыць легальны статус, але і ў 2002, і ў 2003 годзе Міністэрства юстыцыі адмаўляла ім у рэгістрацыі. Такім чынам, ад часу ліквідацыі Вярхоўным судом ў 2004 годзе маладзёвага грамадзкага аб’яднаньне “Маладая Грамада”, у маладых прыхільнікаў сацыял-дэмакратыі няма легальнай грамадзкай арганізацыі.
?ашэньне Вярхоўнага суда агучыла суддзя Ларыса Філіманіхіна, якая вядомая рашэньнямі аб ліквідацыі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, Саюзу праваслаўнай моладзі імя Сьвятога Георгія Пераможцы і Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў.