Дачка Аляксандра Казуліна зьвярнулася са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
https://spring96.org/be/news/18673
2007
2007-10-12T13:06:48+0300
2007-10-12T13:06:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
11 кастрычніка ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі пра Аляксандра Казуліна “Вязень прэзыдэнта”, выдадзенай у рамках сэрыі “Незалежнае расьсьледаваньне”.
На прэзэнтацыю кнігі пра свайго бацьку Вольга Казуліна прыехала пасьля таго, як наведвала Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Там яна перадала скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека.
“Мы кажам пра тое, што першапачаткова гэта было палітычна матываванае рашэньне, на падставе якога майго бацьку пасадзілі на пяць з паловай гадоў. Мы патрабуем, каб Камітэт ААН у правах чалавек у пазачарговым парадку гэтую скаргу. Мы патрабуем, каб яго неадкладна вызвалілі. І трэцяе – мы патрабуем кампэнсаваць маральныя страты ў памеры 2 мільёнаў эўра”, – паведаміла Вольга Казуліна.