За кратамі у Гомелі галадаюць апазіцыйныя партыйныя актывісты Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, у Гародні - журналіст Ігар Банцар
Прэвентыўна затрыманыя ў Гомелі лідэр мясцовай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімір Кацора былі пакараныя судом да адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту за нецэнзурную лаянку і знаходзяцца ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе яны абвесьцлі галадоўку.
На судзе над сп. Паляковым не змаглі прысутнічаць нават сваякі. “Васіля асудзілі ў абедзенны перапынак, - распавяла БелаПАН жонка палітыка. – Яго заводзілі ў суд з нейкага чорнага ходу, а нам пастаянна казалі, што яго яшчэ не прывезлі. Вядома, што на судзе майму мужу не дазволілі ні выступіць у спрэчках, ні сказаць апошняга слова. Сведкамі ягонай “лаянкі” на судзе сталі супрацоўніцы адміністрацыі Чыгуначнага раёна”.
Па ейных словах, з першага ж дня арышту Кацора і Палякоў абвясцілі галадоўку супраць несправядлівага абвінавачвання. Дачцэ Кацоры паказалі заяву бацькі, у якой ён адмаўляецца ад ежы.
?эдактар часопіса незалежнага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігар Банцар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 кастрычніка і ноч перад судом правёў ў ізалятары часовага ўтрымання. На наступны дзень Ленінскі раённы суд Гродна пакараў яго 10 суткамі адміністратыўнага арышту. Слуханне праходзіла ў закрытым рэжыме, у залу суда не дапусцілі ні журналістаў, ні грамадзкіх прадстаўнікоў. Як паведаміў БАЖ, пасля абвяшчэння прысуду журналіст у знак пратэсту абвясціў галадоўку.