Абрабаваная кватэра намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча.
Сам спадар Міхалевіч знаходзіцца ў камандыроўцы ў Славаччыне. Дома былі яго жонка і маленькая дачка. Паводле словаў Міланы Міхалевіч -- жонкі Алеся -- уначы яны абедзьве глыбока спалі, бо спадарыня Міхалевіч шмат працавала апошнія дні і вельмі стамілася. Але, відавочна, і злодзеі паводзілі сябе вельмі ціха, бо маленькая дачка спадароў Міхалевічаў таксама не прачнулася.
Зраніцы жонка і дачка спадара Міхалевіча зьвярнулі ўвагу, што ў кватэры пануе бязлад, акно ў кухні адчыненае (кватэра знаходзіцца на 1-м паверсе), у прыхожай валяецца кінуты кухонны нож, а з хаты зьніклі кампутар-ноўтбук, які належаў Алесю Міхалевічу, усе залатыя ўпрыгожваньні, мабільныя тэлефоны і грошы. Пры гэтым рабаўнікі абшукалі ўсю кватэру, шукаючы каштоўнасьці і, відавочна, дакуманты.
На гэты момант у кватэры працуе сьледча-апэратыўная г рупа Цэнтральнага РУУС г.Менска. Пра нейкія вэрсіі пакуль казаць рана, але супрацоўнікі міліцыі лічаць, што ў бліжэйшым часе злачынцы будуць знойдзеныя.
Сам спадар Міхалевіч знаходзіцца ў Славаччыне, дзе ўчора ён выступаў па двух каналах нацыянальнага тэлебачаньня, а сёньня праводзіць адмысловую прэс-канфэрэнцыю для мясцовых журналістаў.
За больш падрабязнай інфармацыяй, калі ласка, зьвяртайцеся ў прэс-службу Партыі БНФ па тэлефонах (017) 2845012 і (029) 6822015 (Юрась Зянковіч).