viasna on patreon

Крымінальны пераслед Дзмітрыя Дашкевіча – спроба запалохаць грамадска актыўную моладзь

2007 2007-10-10T09:22:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады пагарджаюць Канстытуцыяй. За карыстанне правам не сведчыць супраць сябе самога, якое гарантавана Асноўным Законам, Дзмітрыю Дашкевічу пагражае да шасці месяцаў арышту.

14 жніўня 2007 года ?УУС г. Шклова была ўзбуджаная крымінальная справа супраць моладзевага лідэра Дзмітрыя Дашкевіча, які быў асуджаны і адбывае пакаранне (год і шэсць месяцаў пазбаўленьня волі) за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.

Паводле пастановы следчага Шклоўскага ?УУС капітана міліцыі С. Н. Лоха, Дзьмітры Дашкевіч у чэрвені бягучага года падчас допыту па крымінальнай справе супраць Івана Шылы (узбуджанай па тым самым абвінавачанні: дзейнасць ад імя “Маладога Фронту”), адмовіўся ад дачы паказанняў, “не маючы на тое паважных прычынаў”.

Дзеянні Дзмітрыя Дашкевіча следчы кваліфікаваў як злачынства, прадугледжанае арт. 402 Крымінальнага Кодэксу ?эспублікі Беларусь (адмова ці ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы паказанняў). Выклікае абурэнне яўна заказны характар справы, паколькі закон увогуле не ўтрымлівае фармулёвак “паважных прычынаў”, пры якіх можна адмовіцца ад дачы паказанняў. Да таго ж заўвага да арт. 402 КК паўтарае норму Канстытуцыі: чалавек мае права адмовіцца ад дачы паказанняў супраць сябе і сваіх блізкіх.

Будучы асуджаным па крымінальнай справе за дзейнасць у арганізацыі “Малады Фронт”, Дзмітрый Дашкевіч скарыстаўся сваім правам, гарантаваным арт. 27 Канстытуцыі, не даваць паказаньні супраць сабе, пра што пісьмова паведаміў органам крымінальнага сьледтва, якія вялі допыт.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць сфабрыкаванага крымінальнага пераследу Дзмітрыя Дашкевіча, расцэньваючы яго як ціск на вязня сумлення з мэтай запалохвання палітычна і грамадска актыўнай моладзі і патрабуе ад уладаў Беларусі неакладнага спыненьня справы і вызвалення моладзевага лідэра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства