viasna on patreon

"Товарищ" заклікае сваіх чытачоў напісаць скаргі

2007 2007-10-09T14:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня галоўны рэдактар грамадзка-палітычнай левай газэты 'Товарищ' Сяргей Вазьняк праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуўся з адкрытым лістом да чытачоў выданьня і супрацоўнікаў міліцыі ў Менску і Жлобіне.

Ён нагадвае: 27 верасьня ў выніку супольнай апэрацыі супрацоўнікаў Жлобінскага ?АУС і адзьдзелу міліцыі Ленінскага ?АУС Менска, была канфіскавана частка накладу газэты 'Товарищ' - усяго 14 тысяч асобнікаў.

У той час, як заканадаўствам акрэсьлены 10-дзённы тэрмін для праверкі законнасьці друкаваньня СМІ, сёньня ўжо 12-ы дзень, аднак ніякага адказу з праваахоўных органаў рэдакцыя так і не атрымала.

Паводле Сяргея Вазьняка, наўрад ці якія праверкі вядуцца ўвогуле. Прынамсі, ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі ў міліцыю не выклікаўся, ніякіх тлумачэньняў ці дакумэнтаў ад кіраўніцтва газэты не патрабуецца.

Сёньня на рэдкалегіі прынятае рашэньне праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуцца да чытачоў газэты 'Товарищ'. ?эдактарат газэты заклікае чытачоў ісьці ці ў Жлобінскае ?АУС, ці ў Гарадзкі аддзел міліцыі Менска на вуліцы Леніна, 13 і напісаць у кнігу скаргаў, што парушаюцца правы чытачоў.

У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім Дэкрэтам №2, які тлумачыць сутнасьць кнігі скаргаў, кожны грамадзянін на свой запыт павінен атрымаць адказ. З улікам, што наклад газэты складае 30 тысяч асобнікаў, выдаўцы спадзяюцца на розгалас ад кампаніі. Маўляў, няхай міліцыянты адказваюць людзям, калі нічога ня могуць сказаць кіраўніцтву рэдакцыі.

У заяве падсумоўваецца: 'Міліцыя займаецца прававым бязьмежжам. Дык давайце прымусім яе хоць бы адказаць: які лёс праверкі, які лёс канфіскаванага накладу?'

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства