viasna on patreon

Абвешчаны прысуд Іллю Богдану

2007 2007-10-09T11:20:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня  ў судзе Заводзкага раёну Менску быў абвешчаны прысуд намесніку старшыні Модладзі БНФ” Ілле Богдану. Суддзя Жана Брысіна пакарала акывіста 5 суткамі адміністрацыйнага арышту і .. адпусьціла на волю, патлумачыўшы сваё рашэньне правам на абскарджваньне прысуду.  

Нагадаем, што 8 кастрычніка адбыўся працяг разгляду справы Іллі Богдана. Юнак абвінавачваўся ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" падчас знаходжаньня ў летніку каля вёскі Косава Івацэвіцкага раёну. Летнік ладзіўся моладзьдзю БНФ 17-19 жніўня. Усе ўдзельнікі летніку былі затрыманыя міліцыянтамі. На кожнага быў складзены пратакол.

Першае паседжаньне суду па справе Ілі Богдана адбылося больш за два тыдні таму назад. Тады праз недахоп сьведчаньняў суд быў перанесены. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства