viasna on patreon

Магілёўская абласная ўправа ўнутраных справаў адмовілася заводзіць крымінальную справу на маёра Сяргея Андрэенку.

2007 2007-10-08T17:56:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадзкія актывісты сьцьвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зьбіў незалежную журналістку Ганну Ільіну. Падчас праверкі, як зазначана ў пастанове ўправы, Ганна Ільіна зьдзейсьніла правапарушэньне і ейнае затрыманьне было правамоцнае, а факты зьбіцьця не пацьвердзіліся.

Для журналісткі адказ міліцыянтаў ня стаў нечаканым:

“Я, канечне, так гэта не пакіну, буду размаўляць зь юрыстамі, і будзем падаваць скаргі ў вышэйшыя інстанцыі. Цяпер я буду чакаць пастановы пракуратуры, куды падавала скаргу, а пасьля, я ўжо ведаю, адказ будзе той самы, так жа напішуць, — і тады я буду падаваць у суд”.

30 жніўня ўзмоцнены нарад міліцыі ў лесе непадалёк ад Магілёва затрымаў групу моладзевых актывістаў. Іх гвалтам заштурхнулі ў службовую машыну і даставілі ў Магілёўскі раённы аддзел міліцыі. Пратрымалі больш за тры гадзіны.

Як потым высьветлілася, нагодай для затрыманьня стала нібыта парушэньне актывістамі правілаў пажарнай бясьпекі. Аднаго з актывістаў, Зьмітра Салаўёва, пажарнікі аштрафавалі на 155 тысяч рублёў.

Падчас затрыманьня Ганна Ільіна патрабавала патлумачыць, за што яе затрымліваюць. Судмэдэкспэрты зафіксавалі на целе журналісткі некалі гематомаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства