viasna on patreon

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч адказала на зварот прадстаўнікоў перамоўнай групы Еўрапейскага Марша.

2007 2007-10-08T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спадарыня Пяткевіч заявіла, што "адзначаныя ў звароце пытанні не належаць да кампетэнцыі Адміністрацыі прэзідэнта ?эспублікі Беларусь". Нагадаем, што ўдзельнікі перамоўнай групы звярталіся да Наталлі Пяткевіч з прапановай аб сустрэчы. Дэмакраты прапаноўвалі абмеркаваць не толькі сумеснае правядзенне Еўрапейскага Марша, але і шляхі выхаду з палітычнага і эканамічнага крызісу ў краіне праз арганізацыю ўнутрыбеларускага дыялогу і нармалізацыю стасункаў Беларусі з Еўрапейскім Звязам.

Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч атрымаў ад намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ліст наступнага ўтрымання:

"У Адміністрацыі прэзідэнта ?эспублікі Беларусь разгледжаны калектыўны зварот аб арганізацыі і правядзенні ў Менску масавага мерапрыемства – Еўрапейскага Марша.

Згодна з заканадаўствам адзначаныя ў звароце пытанні не належаць да кампетэнцыі Адміністрацыі прэзідэнта ?эспублікі Беларусь. Паводле закона ?эспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах ?эспублікі Беларусь" заявы аб правядзенні масавых мерапрыемстваў разглядаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У сувязі з гэтым ваш зварот накіраваны для разгляду ў Менгарвыканкам".

Такім чынам, спадарыня Пяткевіч ад сустрэчы з арганізатарамі Еўрапейскага Марша ўхілілася. Аднак трэба адзначыць, што тэмы, якія ўзнімаюцца ў звароце ўдзельнікаў перамоўнай групы Еўрапейскага Марша, заслугоўваюць самага сур'ёзнага разгляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства