viasna on patreon

Прысуд па адміністратыўнай справе Ільлі Богдана будзе абвешчаны 9 кастрычніка

2007 2007-10-08T17:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёну адбылося чарговае паседжаньне па справе намесьніка старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана, які абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы.

Два тыдні таму судзьдзя Брысіна Жанна Леанідаўна перанесла слуханьне з-за адсутнасьці сьведкі, якім зьяўляецца нехта Дуля. Аднак гэты таямнічы сьведка не зьявіўся і на гэты раз, а напісаў заяву аб немагчымасьці прысутнічаць на судовым працэсе. У выніку прысуд будзе абвешчаны 9 кастрычніка ў 9-15.

 

Нагадаем, што на мінулым тыдні сябар Моладзі БНФ Сяржук Клюеў, які таксама быў адным з удзельнікаў летніку і, адпаведна,  абвінавачваўся ў "нецэнзурнай лаянцы", атрымаў штраф у памеры 2 базавыя велічыні. Гэта быў першы вынесены прысуд па "Коласаўскай справе".

 

Таксама заўтра, 9 кастрычніка, у 14.00 ў судзе Маскоўскага раёну адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы Марыі ?удакоўскай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства