У Мядзелі быў затрыманы актывіст ?уху “За Свабоду” Зміцер Падрэза
https://spring96.org/be/news/18574
2007
2007-10-08T17:20:03+0300
2007-10-08T17:20:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі да Еўрапейскага марша і загадалі з’явіцца ў КДБ.
Міліцыянты спынілі Зміцера Падрэза каля дому бацькоў і запатрабавалі адкрыць сумку. Знайшоўшы там налепкі Еўрапейскі Марш, актывіста даставілі ў Мядзельскі ?АУС. У пастарунку на Зміцера склалалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і адабралі мабільны тэлефон, паведамляе прэс-служба руху “За Свабоду”.
Па словах актывіста, міліцыянты доўга распытвалі, дзе ён узяў налепкі і хто іх друкуе, а пасля загадалі сёння ў другой палове дня прыйсці ў КДБ.
Зміцер адмовіўся адказваць на правакацыйныя пытанні і ісці ў КДБ без павесткі.