viasna on patreon

У Курапатах павалілі крыж «Пакутнікам Беларусі»

2007 2007-10-08T16:46:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня раніцай наведнікі Курапатаў убачылі, што ля ўваходу ва ўрочышча пабураны крыж «Пакутнікам Беларусі». Хто і калі яго пабурыў невядома.

Ігар Вашкевіч, які жыве побач з Курапатамі, кажа, што яшчэ ўчора бачыў недалёка ад гэтага трох маладзёнаў, з пляшкамі піва ў руках, якія несьлі з сабой калючы дрот. «Тады мне і падумалася, што такі дрот я бачыў на крыжы ва ўрочышчы, таму сёньня з раніцы і прыехаў сюды», — кажа Вашкевіч.

Апроч Ігара ля паваленага крыжа таксама стаіць актывіст КХП?БНФ Валер Буйвал, ён гаворыць, што яшчэ ўчора вечарам крыж стаяў на месцы. Ігар Вашкевіч паказвае, што зламаць крыж можна было толькі вельмі вялікай сілай, бо трэба было разагнуць жалезныя замацаваньні, але ў некага моцы хапіла.

Заўважаем, што чарговы раз паваленая ў Курапатах і «лава Клінтана», але Валер Буйвал кажа, што яе ўжо досыць даўно ня могуць добра замацаваць, таму і такія здарэньні адбываюцца пэрыядычна.

Штогод на Дзяды сябры КХП?БНФ ладзяць жалобнае шэсьце ў Курапаты. Да сёлетняй акцыі чальцы партыі плянуюць зноў аднавіць крыж.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства