viasna on patreon

Вярхоўны суд пакінуў скаргу праваабаронцаў без руху і вызначыў тэрмін дзеля вызначэньня іх паўнамоцтваў

2007 2007-10-02T17:33:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі лісты з Вярхоўнага суду за подпісам судзьдзі Яхнавец С.К. аб тым, што 26 верасьня скарга на рашэньне Мінюста аб адмове ў дзяржрэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" разгледжана, аднак да скаргі не прыкладзены дакумент, які вызначае паўнамоцтвы асобаў. У сувязі з гэтым скарга пакідаецца без руху з прадстаўленьнем тэрміну дзеля выпраўленьня недахопаў да 5 кастрычніка.

Алесь Бяляцкі: "Што тут можна каментаваць? Падставы, на якіх нам адмоўлена ў рэгістрацыі Праваабарончага аб'яднаньня, цалкам надуманыя і супярэчаць дзеючаму заканадаўству. разам з тым, мы маем рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН, які прызнаў, што пры ліквідацыі Праваабарончага цэнтру "Вясна" быў парушаны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таму Камітэт заклікае беларускія ўлады прыняць меры па выпраўленьню сітуацыі. І мы лічым, што факт рэгістрацыі мог бы стаць адным з крокаў па аднаўленьню парушанага права на свабоду асацыяцыяў. Відавочна, што ўлады самі ўсё гэта добра разумеюць, але ім не патрэбныя праваабаронцы, таму шукаюць нейкія зачэпкі, цягнуць, і гэтым, насамрэч, дэманструюць сваю слабасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства