Гомельскія прадпрымальнікі паўторна падалі заяўку на правядзеньне мітынгу
https://spring96.org/be/news/18522
2007
2007-10-01T16:37:00+0300
2007-10-01T16:37:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Папярэдні дакумент ў гарвыканкам Гомеля падаваўся 9 верасня, аднак, паводле актывіста РГА “Перспектыва” Аляксандра Рубчэні, адказ ад мясцовых уладаў не быў атрыманы.
Як паведаміў Рацыі старшыня прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынка Гомеля Аляксандр Рубчэня, мітынг мае адбыцца 22 кастрычніка ля Дома культуры таварыства глуханямых “Віпра”. На момант размовы выявілася, што лідэраў прадпрымальніцкага руху Гомельшчыны запрасілі на паседжанне аблвыканкама. Сярод пытанняў, якія збіраюцца выносіць прадпрымальнікі на сустрэчы з гомельскімі чыноўнікамі, - забарона працы наёмных асобаў на гандлёвых кропках.
Заяўнік прагназуе, што ў мітынгу могуць паўдзельнічаць мноства прадпрымальнікаў, нават паболей, чым у Мінску.