viasna on patreon

У Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычына

2007 2007-10-01T17:30:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30?га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку. Захаваньне парадку выяўлялася ў пільным назіраньні за актывістамі незарэгістраванай арганізацыі. Напрыклад, пад вокнамі Паўла Батуева з раніцы стаяла аблога — тры міліцыянты ў машыне пад кіраўніцтвам участковага інспэктара.

Міліцыя адсочвала перамяшчэньні і іншых маладафронтаўцаў. Яшчэ да пачатку пікету быў затрыманы непаўнагадовы Андрэй Тычына. На хлопца склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, нібыта ён «у памяшканьні РАУСа нецэнзурна лаяўся на работнікаў міліцыі, на заўвагі не рэагаваў». Пасьля вобшуку былі канфіскаваныя расьцяжкі «Свабоду Дашкевічу», «Не — павышэньню цэнаў» і ўлёткі. Пазьней хлопца адпусьцілі.

Калі актывісты павесілі расьцяжку «Свабоду палітвязьням» на адной з вуліц гораду, падбеглі людзі ў цывільным, каб затрымаць Івана Шылу. Адзін зь іх прадставіўся інспэктарам па справах непаўнагадовых, а на пытаньне «што вы тут робіце» адказаў: «а нам больш няма чым заняцца». Пакуль міліцыянты размаўлялі з прэсай, маладафронтаўцы спакойна сыйшлі.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства