Новыя пакараньні ў Гародні: Юры Істомін - 5 сутак, Андрэй Янушкевіч - штраф 3 базавыя велічыні.
У Гародні працягваецца “дзікае паляванне” на грамадска-палітычных актывістаў. Толькі ўчора пасля 5 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Яўген Скрабутан, а сёння ў Ленінскім і Кастрычніцкім судах гораду адбыліся суды над актывістамі партыі АГП.
Учора міліцыянты падчас раздачы газет жыхарам гораду затрымалі 6 сябраў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Чатырох з іх неўзабаве адпусцілі. А старшыню абласной арганізацыі Юрыя Істоміна і актывіста Андрэя Янушкевіча сёння судзілі.
У выніку Юры Істомін атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту, Андрэй Янушкевіч засуджаны да штафу памерам у тры базавыя велічыні. Учора ж на гарадзенскім чыгуначным вакзале амапаўцы затрымалі сябра Гарадзенскай гарадской рады партыі БНФ Максіма Губарэвіча, але пасля пратэстаў маладога палітыка, яго адпусцілі.