viasna on patreon

Суд Маскоўскага раёну Берасьця аштрафаваў грамадзкага актывіста Рамана Кісьляка на 2 базавыя велічыні

2007 2007-09-27T18:58:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. Сходам суд палічыў прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

Гэта ўжо другі суд над Раманам Кісьляком. Раней пратакол пра яго затрыманьне суд палічыў недакладным і вярнуў у аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця.

На выпраўленьне памылак пайшло два тыдні. У судзе міліцыянты вінавацілі спадара Кісьляка ў тым, што нібыта не маглі яго адшукаць. Гэтаму пярэчыць Раман Кісьляк: Я мяркую, што яны мяне не шукалі, а спэцыяльна сёньня пад прымусам прывялі — з мэтаю ціску. Гэта своеасаблівая помста за мае скаргі. Я зьбіраюся цяперашнія факты таксама абскардзіць у судзе вышэйшай інстанцыі”.

Раман Кісьляк аштрафаваны на 62 тысячы рублёў. Прысуд камэнтуе праваабаронца Ўладзімер Малей: "З вынікаў суду над Раманам Кісьляком мы зразумелі, што суд атрымаў загад. І я лічу, што таталітарны рэжым, які існуе цяпер у Беларусі, настолькі расьперазаўся, што нават судзьдзі зьдзяйсьняюць беззаконьне”.

Сёньня ў суд даставілі актывістаў Паліну Панасюк і Віталя Сымоніка. Абодвух затрымалі ўчора каля 16-й гадзіны. Закрылі ў міліцэйскай аўтамашыне амаль на сем гадзінаў. Не далі ежы ні ўвечары, ні раніцай.

У судзе Віталю Сымоніку стала дрэнна. Судзьдзя вымушаная была выклікаць “хуткую дапамогу”. Пазьней яна задаволіла хадайніцтвы аб пераносе разгляду справы і скаргі на дзеяньні міліцыянтаў.

Новыя затрыманьні й суды ў Берасьці камэнтуе праваабаронца Юрась Жыдовіч: "Я мяркую, што гэта сплянаваная і кіраваная кампанія. Гэта не адзінкавыя акцыі ці зьбег акалічнасьцяў. Адной з мэтаў зьяўляецца спроба перашкодзіць давесьці абвешчаную акцыю да посьпеху”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства