Сёньня ў Баранавічах пасля 17 сутак арышту выйшаў на свабоду моладзевы лідэр Павал Севярынец
https://spring96.org/be/news/18445
2007
2007-09-27T18:48:54+0300
2007-09-27T18:48:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць палітыка. Але супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.
«На мае пытаньні, куды мы едзем, ахоўнікі нічога не адказвалі. Толькі потым высьветлілася, што мяне вязуць у Івацэвічы, дзе я і адседзеў апошнія суткі. Найхутчэй кіраўніцтва баранавіцкага ізалятару забаяліся акцый у маю падтрымку пад сьценамі гэтай установы. У Івацэвічах мяне ніхто не сустракаў. Зь мясцовай пошты, бо села батарэйка ў мабільніку, я патэлефанаваў сябрам, якія і забралі мяне адсюль», - сказаў карэспандэнту «НН» Павал Севярынец.
Цяпер Севярынец плянуе троху адпачыць, а таксама прайсьці мэдычны агляд.