viasna on patreon

Студэнт і моладзевы актывіст Яўген Скрабутан асуджаны на пяць сутак арышту па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы.

2007 2007-09-27T18:48:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судовы працэс адбываўся ў Кастрычніцкім судзе Горадні. Судзьдзя Людміла Жук у якасьці доказаў віны прадаставіла рапарты затрыманьня і пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня. Паводле дакумэнтаў, Скрабутан быў затрыманы ўчастковымі інспектарамі Генадзем Пышынскім і Віктарам Адзярэйкам у той момант, калі “нецэнзурна выражаўся на цэнтральным аўтавакзале”. Міліцыянты праходзілі па справе як сьведкі.

Скрабутан не прызнаў у судзе сваёй віны. Хлопец зьвязвае сваё затрыманьне з прадукцыяй да «Эўрапейскага маршу», якая была знойдзеная ў яго торбе. Паводле Скрабутана, абвінавачаньне ў нецэнзурнай лаянцы цалкам надуманае

Яўген Скрабутан — удзельнік “Маладога фронту”, сябра Партыі БНФ. Студэнт чацьвертага курса беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства