Міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў Салігорску
У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
Карэспандэнту Радыё Свабода ўдалося высьветліць, што Аляксандар Цацура быў выкліканы ў Салігорскі РАУС на гутарку з прадстаўніком управы міліцыі Менскай вобласьці Ільлём Ленскім.
“Раней я дасылаў у Менск каргу на дзеяньні некаторых салігорскіх міліцыянтаў, – кажа Аляксандар Цацура, – яны часта мне тэлефануюць, патрабуюць, каб зьявіўся ў аддзеле, пагражаюць”.
Пасьля таго, як гутарка зь Ільлём Ленскім адбылася, міліцыянты не адпусьцілі Аляксандара Цацуру. Заяўлена, што сёньня адбудзецца суд паводле абвінавачваньня яго ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу.
Міліцыянты даводзяць, што раней Аляксандар Цацура заклікаў салігорскіх прадпрымальнікаў да пікету 30 верасьня”.