Актывістам у Барані адмовілі ў правядзеньні пікету
https://spring96.org/be/news/18404
2007
2007-09-26T10:58:12+0300
2007-09-26T10:58:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мясцовыя ўлады Барані (Аршанскі раён) адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Сацыяльнага маршу.
Як паведаміў праваабаронца Васіль Леўчанкаў, заяўнікамі пікету выступілі мясцовыя актывісты В. Грушэцкі і В Міхасёў. Самае цікавае, што ў сваёй адмове адміністрацыя мястэчка спасылаецца на “ўзгадненьне з упраўленьнем унутраных спраў Аршанскага раёну”. Відаць сваёй улады і паўнамоцтваў у мясцовай улады недастаткова, і таму яны кіруюцца ўстаноўкамі раённай міліцыі.