viasna on patreon

Салана: Без вызваленьня палітвязьняў ня можа быць супрацы ў энэргетыцы

2007 2007-09-21T14:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітычная сітуацыя, якая склалася на дадзены момант у Беларусі, не дае Еўрапейскаму Звязу магчымасці развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Пра гэта Вярхоўны камісар Еўразвяза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму штотыднёвіку "Люстра".

«Па-першае, хачу адзначыць, што Еўрапейскі Звяз і Украіна сфармавалі адзіную палітыку па дачыненні да Беларусі. Цяжка пераацаніць значэнне стасункаў з Беларуссю, як для краін ЕЗ, так і для Украіны. Таму мы хацелі б бачыць пэўныя крокі, зробленыя гэтай краінай на шляху да дэмакратыі. Гэта важна не толькі для беларускага народа, але і для рэгіёна ў цэлым», – заявіў камісар ЕЗ.

Паводле слоў Хаўера Саланы, палітыка Еўрапейскага Звязу ў дачыненні Беларусі застаецца двухбаковай: нараўне з увядзеннем абмежавальныя мераў па дачыненні да асоб, якія парушаюць выбарчае заканадаўства падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, ЕЗ гатовы супрацоўнічаць з народам Беларусі: як з грамадзянскай супольнасцю, так і з прадстаўнікамі ўлады. «ЕЗ выразна даў зразумець, што ён гатовы да правядзення еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў Беларусі. Гэта адкрые Менску магчымасці супрацоўніцтва з ЕЗ у такіх сферах, як энергетыка і транспарт. Аднак палітычныя стасункі могуць будавацца толькі на агульных еўрапейскіх каштоўнасцях. Пакуль Беларусь не прыме нашы ўмовы, у прыватнасці, па вызваленні палітвязняў, супрацоўніцтва ў палітычнай сферы не прадстаўляецца магчымым», – заявіў камісар ЕЗ.

Прадстаўнік ЕЗ асоба адзначыў, што Еўразвяз і Украіна надаюць вялікую ўвагу развіццю ўзаемаадносінаў Беларусі з Расеяй у газавай сферы. «Летась былі пэўныя цяжкасці па дадзеным пытанні. У сувязі з гэтым, мы заклікаем бакі да захавання празрыстасці ў стасунках у энергетычнай сферы, як гэта мела месца пры ўрэгуляванні газавага крызісу паміж Украінай і Расеяй у 2006 годзе. Мы ўсе заклапочаныя праблемамі энергетычнай бяспекі. Аднак палітычная сітуацыя, якая склалася на дадзены момант у Беларусі, на жаль, не дае нам магчымасці развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы», – падагульніў Хаўер Салана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства