viasna on patreon

Пракуратура Гомельскай вобласці вынесла пісьмовае папярэджанне сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесю Карніенку за супрацоўніцтва з замежным СМІ

2007 2007-09-21T13:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Папярэджанне падпісана намеснікам пракурора вобласці В. Марозавым і датавана 21 верасня. Паводле тэксту гэтага дакумента, абласная пракуратура правяла праверку “па матэрыялах Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці”, пад час якой высветліла, што А. Карніенка, не маючы акрэдытацыі пры МЗС Беларусі, “ажыццяўляў дзейнасць на карысць Радыё Рацыя (Польшча)”. Тым самым, на думку пракуратуры, ён парушыў пункт 9 Палажэння аб знаходжанні і прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцтваў і акрэдытаваных у РБ карэспандэнтаў замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Папярэджанне А. Карніенку ўручыла следчая пракуратуры Алеся Рабцава. Яна прадэманстравала яму раздрукоўкі матэрыялаў з сайту Радыё “Рацыя”, падпісаных журналістам Алесем Радкевічам. Следчая спрабавала высветліць, якое дачыненне мае А. Карніенка да Радыё “Рацыя” і асобы А. Радкевіча, аднак ён адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні.

“Усе матэрыялы праверкі пракуратуры базуюцца на паказаннях трох людзей, двое з якіх былі маімі суразмоўцамі. Паводле следчай, усе яны пісьмова паскардзіліся, што я нібыта парушыў іх правы, выкарыстаўшы іх выказванні ў матэрыялах для замежнага СМІ. Я папярэджваў іх, што гутару з імі ў журналісцкіх мэтах, аднак ніколі не прадстаўляўся ім супрацоўнікам Радыё “Рацыя”. Я чакаў, што мне прадаставяць экспертызу голасу Алеся Радкевіча, які супадаў бы з голасам Алеся Карніенкі, аднак ніякіх доказаў у пракуратуры няма”, -зазначыў А. Карніенка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства