viasna on patreon

16 кастрычніка падчас антырэферэндумнага флэш-моба пад назваю “Нас хвалюе лёс Беларусі” затрыманыя два чалавекі -- Макар Ваўчок і Алег Ларычаў.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску затрыманыя Макар Ваўчок (непаўнагадовы) і Алег Ларычаў (студэнт). АМАПаўцы спынілі маладых людзе, бо ў іх былі чорныя стужкі на рукавах (стужкі сьвечацлі пра ўдзел у флэш-мобе). Пасьля вобыску ў торбах у затрыманых АМАПаўцы знайшлі антыпрэзідэнцкія ўлёткі. Ваўчок і Ларычаў былі дастаўленвя ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Нагадаем, што 16 кастрычніка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі маладыя людзі з чорнымі павязкамі на рукавах. Стаўшы ў шэраг яны разгарнулі нумар “Советской Белоруссии”, з надпісам на першай паласе – “Прагаласуйце!”, і сталі рабіць выгляд, што ўважліва чытаюць. Удзельнікі акцыі таксама трымалі чырвона-зялёныя сьцяжкі з надпісамі “НЕ” і “Жыве Беларусь”. Такім чынам удзельнікі флэш-мобу хацелі нагадаць людзям пра небясьпеку рэфэрэндуму наконт зьмены Канстытуцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства