Невядомыя ў цывільным патрабавалі ад чэскага журналіста Міраслава Карася сьцерці стужку зь відэаматэрыялам.
https://spring96.org/be/news/1835
2004
2004-10-16T10:00:00+0300
2004-10-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Міраслаў Карась — журналіст Чэскай тэлевізіі, акрэдытаваны Міністэрствам замежных справаў для асьвятленьня рэфэрэндуму і выбараў у Беларусі.
Інцыдэнт здарыўся каля будынку Цэнтарвыбаркаму пасьля таго, як Міраслаў Карась запісаў інтэрвію зь сябрам Беларускага Народнага Фронту Алесем Міхалевічам, якога выбарчая камісія за некалькі дзён да выбараў пазбавіла рэгістрацыі. Паводле Міраслава Карася, невядомыя людзі, якія не называлі сваіх імёнаў, забаранілі яму здымаць Цэнтарвыбаркам, завялі ў будынак і запатрабавалі зьнішчыць адзьняты матэрыял. Міраслаў Карась адмовіўся выканаць патрабаваньні невядомых і быў адпушчаны толькі пасьля таго, як заявіў, што будзе зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду Чэхіі.