Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст, які адмовіў руху “За Свабоду” ў легалізацыі
https://spring96.org/be/news/18342
2007
2007-09-20T14:06:54+0300
2007-09-20T14:06:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу руху “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, чыноўнікі адмовілі руху, лідэрам якога з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, у рэгістрацыі.
Нібыта, былі выяўленыя парушэнні, якія і сталі падставай для гэтага. Як паведамляе Радыё Свабода, Вярхоўны суд пакінуў рашэнне Мінюста без зменаў.
Аднак актывісты руху “За Свабоду” не збіраюцца здавацца. Вось што сказаў у інтэрв’ю “Еўрарадыё” Аляксандр Мілінкевіч: “Мы па новай будзем падаваць. Будзем адстойваць сваё права”.