Сёньня пачынаюцца суды над сябрамі моладзі БНФ, якія ўдзельнічалі ў летніку
Сёньня у судзе Заводскага раёну Менска будзе разглядацца адміністрацыйная справа намесьніка старшыні Рады моладзі БНФ Іллі Богдана. Моладевага актівіста вінавацяць у парушэньні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Насамрэч, моладзевы актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі летніка 17-20 жніўня ля вёскі Косава, што ў Івацэвічскім раёне.
Як паведаміў ПЦ “Вясна” Ілля Богдан, напрацягу некалькіх дзён позву ў суды атрымалі больш за дзесятак актывістаў “Моладзі БНФ”. У большасьці гэта тыя, хто ўдзельнічаў у летніку, які адбыўся 18-20 жніўня на Берасцейшчыне, нападалёк ад вёскі Косава. Тады 16 актывістаў выехалі на прыроду, каб адпачыць. Але напрацягу двух дзён моладзь знаходзілася пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі, якія безпадстаўна патрабавалі пакінуць межы Івацэвіцкага раёну.Урэшце, на другі дзень усе ўдзельнікі летніку былі затрыманыя і абвінавачаныя ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). На 15 актывістаў у Івацэвічскім РАУСе склалі пратаколы, якія былі адпраўленыя па месцах пражываньня затрыманых.
Сёньня ў 16-15 адбудзецца першы суд. У пятніцу (21.09) ў 9:00 у судзе Ленінскага раёну адбудзецца суд над Аляксандрай Клімовіч. Раман Латушка атрымаў позву на 27 верасьня ў суд Маскоўскага раёна. Судовае паседжаньне пачнецца ў 12:00.