viasna on patreon

У Рэчыцы прэвентыўна затрыманы актывіст АГП Леанід Невар

2007 2007-09-19T14:00:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай міліцыянты прыехалі да дому, дзе пражывае партыйны дзяяч і патрабавалі адчыніць дзьверы. У выніку Леаніда Невара затрымалі і даставілі ў пастарунак, дзе ён знаходзіцца ўжо паўтары гадзіны.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Леаніда Невара абвінавацілі ў дробным хуліганстве на падставе заявы намесьніка старшыні райвыканкаму: нібыта яшчэ ўчора дэмакратычны актывіст паводзіў сябе непрыстойна і брудна лаяўся. Паколькі дзяжурны міліцыянт патэлефанаваў жонцы сп. Невара і папрасіў прывезьці ў аддзяленьне акуляры і лекі, зразумела, што актывіст будзе арыштаваны.

Падобныя дзеяньні ўладаў зьвязаныя з маючым адбыцца 21-22 верасьня ў Рэчыцы рэспубліканскім сьвятам "Дажынкі", у сувязі з чым супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад нейтралізаваць апазіцыйных  дзеячоў  на гэты час. Трох мясцовых актывістаў Партыі БНФ, якія працуюць на дзярпрадпрыемствах ужо адправілі ў камандыроўкі, астатнія знаходзяцца пад пільнай увагай. Хутчэй за ўсё, гэта не апошняе затрыманьне напярэдадні мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства